2010-03-26 12:48:50

У Ганконгу і ў В"етнаме сёлета да Сакраманту Хросту рыхтуецца рэкордная колькасць катэхумэнаў


Традыцыйна час Вялікага Посту з'яўляецца часам інтэнсіўнага навучання катэхумэнаў, г.зн. людзей, якія рыхтуюцца прыняць Сакрамэнт Хросту падчас Велікоднай Св. Імшы. У Паўднёва-Усходняй Азіі групы катэхумэнаў становяцца год ад года ўсё больш шматлікімі. У цяперашні час каля 3-х тысяч чалавек наведваюць катэхэзы ў Ганконгу. Усе яны падчас літургіі Пасхальнай ночы будуць прыняты ў супольнасць Каталіцкага Касцёла. Ардынарый Ганконга біскуп Джон Тонга Хон ў звернутай да катэхумэнаў гаміліі заклікаў іх больш актыўна ўключыцца ў жыццё хрысціянскай супольнасці і паглыбляць сваю веру. Ён уручыў кожнаму з катэхумэнаў Біблію. Святая Кніга з гэтага часу стане спадарожнікам іх жыцця, з яе дапамогай у іх сэрцах будзе падтрымлівацца агонь веры.

Каталіцтва прыцягвае мноства неафітаў і ў В'етнаме. Часцей за ўсё аб удзяленні Сакрамэнту Хросту просяць асобы, выхаваныя ў будыйскай традыцыі. У архідыяцэзіі былога Сайгону і сталічнага Ханоя ў вялікапостных катэхэзах прымае ўдзел каля сямісот чалавек. Па іх словах, прыняць каталіцкае веравызнанне іх заахвоціў лад жыцця суседзяў-хрысціянаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.