2010-03-25 14:35:42

Ірландскі біскуп Джон Магі падаў заяву ў Ватыкан аб сваёй адстаўцы



Папа Бэнэдыкт 16 прыняў гэтую адстаўку ардынарыя дыяцэзыі Клойн. Аб гэтым паінфармаваў 24-га сакавіка сам зацікаўлены, які 10-га сакавіка, сёлета, папрасіў Святога Айца , каб ён яго адклікаў з гэтай пасады. Біскуп Магі перастаў фактычна кіраваць дыяцэзыяй ўжо год таму назад, калі быў абвінавачаны ва ўкрыванні сексуальных скандалаў, ў тым ліку і педафіліі. Ад 7-га сакавіка, мінулага году, дыяцэзыяю кіруе апостальскі адміністратар, арцыбіскуп Дэрмонт Кліффорд, якога назанчыў Папа Бэнэдыкт 16. Біскуп Джон Магі мае 73-ы гады. Ён быў асабістым сакратаром Папаў: Паўла VI, Яна Паўла І і Яна Паўла ІІ, які ў 1982-м годзе назначыў яго кіраўніком літургічных цырымоній ў Ватыкане, а 5-ць гадоў пазней ардынарыям Клоўн, ў Ірландыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.