2010-03-25 14:36:07

Рым.Гісторыя жыцця, смерці і памяці святога апостала Паўла расказаная праз манеты, знойдзеныя ў грабніцы Апостала паганаў, змешчана ў новай кнізе.


Свае новыя адкрыцці, вышуканыя ў старых манетах, італьянскі прафесар Джанкарла Альтэры змясціў у прэстыжным томе, апублікаваным толькі што ў друкарні Дзяржаўнай бібліятэкі Інстытута Італьянскага дзяржаўнага манетнага двора. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу, 26 сакавіка ў базыліцы святога Паўла па-за мурамі.
Манеты, што неслі сюды пілігрымы з перыду Вялікай Рымскай імперыі і да сярэднявечча, былі знойдены пры грабніцы святога Паўла. Гэта сталася археалагічнай сенсацыяй .Усяго скарбніца мае цяпер каля чатырох тысяч манент розных эпох. Многія тычацца прыжыццёвага перыяду апостала і да яго пакутніцкай смерці, але, натуральна, найбольшая частка скарбніцы – манеты больш позніх часоў, отчаканеныя галоўным чынам ў некалькіх манетных дварах італьянскіх гарадоў, але ёсць і з-замежжа: з Заходняй Еўропы і нават Мексікі. Скарб выяўляўся падчас раскопак, якія вялі і папаўнялі ды ахоўвалі манахі прылеглага да Базілікі бенедыктынскага абацтва. У гонар прайшоўшага Году апостала Паўла частка была аддадзена на дапрацоўку выдатнаму спецыялісту, прафесару Джанкарлу Альтэры, дырэктару і хавальніку Дэпартамента Манет і медалёў Ватыкану і куратару Апостальскай бібліятэкі. Праз сотні манет,але таксама і папскіх медалёў, ішло вывучэнне спадчыны , звязанае у тым ліку і з архітэктурнай гісторыяй базілікі над гробам апостала Паўла, у прыватнасці, перыяду пажару 1823 , пасля чаго храм быў рэканструяваны. Манеты расказваюць і пра замураванні і разбурэнні Святых варотаў на юбілейныя гады, дык у многіх адносінах раскрываецца з іншага пункту гледжання падзея азначэння юбілеяў. Для кардынала Андрэа дзі Монтедземоло, протаіерэя адной з 4-х найгалаўнейшых базылік Рыму- святога Паўла па-за мурамі, "такая вялікая колькасць манет расказвае пра веру і адданасць вернікаў і паломнікаў з усяго свету. Асабліва каштоўныя – манеты з першых гадоў пасля пакутніцкай смерці Паўла, якая паспрыяла пашырэнню веры ў Рымскай імперыі. Каштоўнасць і ў тым таксама , што цяпер з дапамогаю тэстаў і іншых нойноўшых навуковых магчымасцей выдаленыя любыя сумнівы наконт ідэнтычнасці астанкаў пад Папскім алтаром базілікі святога Паўла, хаця праз паданні. Прадметы, гэты самы скаб ніхто з нас не меў сумніваў і папярэдне,"№- падкрэсліў кардынал








All the contents on this site are copyrighted ©.