2010-03-23 13:47:39

У прыватным доме ў Асьвенцыме знойдзена дакументы канцлягера Аўшвіц


На гарышчы захавалася каля 200 разнародных дакумэнтаў: талёны на прадукты лекараў СС, пасьведчаньні аб сьмерці й незапоўненыя блянкі адміністрацыі канцэнтрацыйнага лягеру.
Іх уладальнік пакуль жадае застацца ананімным. Гісторыкі яшчэ ня бачылі дакумэнтаў, але лічаць, што яны ўносяць важную падрабязную інфармацыю ў гісторыю канцлягера, аднак ня зьменяць погляду на Аўшвіц.
Сярод дакумэтаў знойдзена, між іншым, паперчыну адносна доктара Ёзэфа Мэнгеле, ваеннага злачынцы, гэтак званага „Анёла сьмерці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.