2010-03-23 13:49:13

Беларусы- самая шматлікая група замежнікаў, якія імкнуцца жыць у Літве


Грамадзяне Беларусі — самая шматлікая група замежнікаў, якія звяртаюцца за відам на жыхарства ў Літве. Паводле звестак Літоўскага дэпартамента па міграцыі, ужо не першы год беларусы складаюць прыкладна траціну з ліку тых, хто падае заяву.
Летась іх было 2560 чалавек Паводле слоў консула Беларусі ў Літве Людмілы Кляйменавай, жаданне беларусаў жыць у Літве выклікана імкненнем болей зарабляць. "Тыя, хто падае заяўкі на від на жыхарства ў Літве найчасцей спадзяюцца на больш высокі заробак. Калі літоўцу заробак 300-400 еўра яшчэ нядаўна падаваўся невялікім, то для беларусаў гэта вялікія грошы", — кажа яна.
Па звестках консула, найчасцей на заробкі ў Літву прыязджаюць кіроўцы фураў і будаўнікі. Аднак іх колькасць зменшылася ў сувязі з крызісам і высокім узроўнем беспрацоўя ў гэтай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.