2010-03-22 14:22:35

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 21-га сакавіка


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сусрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі, каб разам з імі адгаварыць гэтую марыйную малітву. Сваё разважанне, перад адгаварэннем гэтае малітвы, Святы Айцец прысвяціў славутаму ўрыўку з Евангелля ад Святога Яна, які гаворыць аб чужаложніцы ды аб фарысеях і вучоных у Святым Пісанні, якія абвінавачваюць яе перад Езусам. Папа падкрэсліў драматычную сцэну з Ерусалімскай святыні, дзе ад словаў адказу Езуса залежыць не толькі жыццё злапанай на чужалостве жанчыны, але і Яго самога. Выстаўленне Езуса на спрабу з”яўляецца нічым іншым, як намаганнем з боку Яго праціўнікаў, каб зрабіў Ён фальшывы крок і быў гэтым абвінавачаны.
RealAudioMP3
Тымчасам Езус ёсць “поўны ласкі і праўды”. Ведае, што крыецца ў сэрцы кожнага, жадае асудзіць грэх, але адначасна збавіць грэшніцу і выкрыць крывадушнасць. Евангеліста Ян падкрэслівае адну дэталь: калі абвінавацелі настойваюць на сваё, Езус нахіляецца і піша пальцам на зямлі. Як адзначыў Святы Аўгустын, гэты жэст паказвае Хрыста як Боскага заканадаўцу: бо так Бог напісаў закон сваім пальцам на каменных плітах. Езус ёсць заканадаўцам, ёсць ўвасабленнем Справядлівасці. Як гучыць Ягоны прыгавор ?: “Хто з вас без граху, хай першы кіне ў яе каменем”. Гэтыя словы поўныя безабароннай сілы праўды, якая перамагае муры крывадушнасці і адкрывае сумленні на справядлівасць больш вышэйшага парадку, на справядлівасць любові, ў якой выяўляецца выкананне ўсіх прыказанняў”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Другая частка сцэны з Евангелля гэта дыялог Езуса з чужоложніцай, якую не смеюць асудзіць абвінаваўцы. Словы Збавіцеля: “І Я не асуджаю цябе- Ідзі, і больш не грашы”, адкрываюць перад жанчынай новае жыццё.
“Бог жадае нам толькі дабра і жыцця,- адзначыў Святы Айцец- ён хадайнічае пра здароў”е нашае душы за пасрэдніцтвам сваіх слугаў, вызваляючы нас ад злога, сілаю Сакраманту Прымірэння, каб ніхто не загубіўся, але каб усе мелі магчымасць навярнуцца. У Годзе Святара жадаю,- зноў сказаў Бэнэдыкт 16- заахвоціць ўсіх пастыраў да наследавання Святога Пробашча з Арс у паслузе сакрамантальнага прабачэння, каб вернікі нанава адкрылі яго значэнне і прыгажосць ды, каб былі аздароўленыя міласэрнаю любоў”ю Бога, Які “робіць усё аж да жадання забыць пра грэх, каб толькі нам прабачыць”. Дарагія прыяцелі, давайце будзем вучыцца ад Езуса, каб не судзіць і не асуджаць свайго бліжняга. Давайце будзем вучыцца бескампраміснасці адносна граху—пачынаючы ад самога сябе—і спачування да людзей”- працягваў Папа
Перад заканчэннем сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 нагадаў 25-ю гадавіну ўстанаўлення Папам Янам Паўлам ІІ Сусветных Дзён Моладзі. З гэтай нагоды ў набліжэйшы чацвер вечарам, 25-га сакавіка, будзе праходзіць на Плошчы Святога Пятра спецыяльнае свята маладых людзей з Рыму і рэгіёну Лацыюм.
Вітаючы вернікаў у французскай мове Папа, ў асаблівы спосаб, звярнуўся да пасвячаных асоб. “Касцёл патрабуе вас, каб паказаць людзям нашых часоў дарогу сапраўднага шчасця—сказаў Бэнэдыкт 16. Сцеражыце ў сабе і ў евангельскіх супольнасцях энтузыязм, які ажыўляў вашых заснавальнікаў. Няхай ваш місійны дынамізм распальвае навокал вас радасць веры і ўздуджае пакліканні сярод маладых людзей”.








All the contents on this site are copyrighted ©.