2010-03-19 14:46:53

Хрысціян на Святой Зямлі больш за 400 тысяч


Лацінскі Патрыярх Ерусаліма Монс. Тваль апублікаваў статыстычныя дадзеныя аб прысутнасці хрысціянаў у Ярданіі, Ізраілі, Палестынскай Аўтаноміі і Кіпры.
Найбуйнейшая хрысціянская супольнасць знаходзіцца ў Ярданіі, дзе пражывае іх каля 200 тысяч, сярод якіх 50-т тысяч належыць да Каталіцкага Касцёла. У Палестыне ёсць 54-ы тысяч хрысціян, з чаго 18-ць з”яўляюцца католікамі.
Ізраіль мае каля 120-ці тысяч паслядоўнікаў Хрыста, сярод якіх 27-м тысяч гэта палестынскія католікі. Гэтыя дадзеныя не ўключаюць ў сябе больш за 50-т тысяч эмігрантаў з Філірін, Румыніі, Шры Ланкі ды іншых краін і 40-т тысяч ізраільцыянаў рускага паходжання, якія прызнаюць сябе праваслаўнымі.
На Кіпры пражывае 770-т тысяч хрысціян Праваслаўнай Царквы, 200 тысяч мусульманаў, якія жывуць у паўночнай частцы востраву. Астатнія 60-т тысяч гэта мараніты, армяне, лаціннікі і гэбрэі.
У Ізраілі, Палестыне і Ярданіі колькасць насельніцтва складае каля 16-ці мільёнаў: з іх 10-ць мільёнаў гэта мусульмане; 5,5 мільёнаў яўрэі і амаль 400-а тысяч хрысціяне. У лацінскім Патрыярхаце Ерусаліма душпастырскую працу вядзе 85-ць дыяцэзальных святароў, якім дапамагае каля 30-ць законнікаў: францішканаў, кармэлітаў, айцоў Найсвятога Сэрца з Бэтграм.








All the contents on this site are copyrighted ©.