2010-03-19 14:45:12

У Ватыкане апублікавана пісьмо аб сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Кітаі


Клопат аб кітайскіх католіках, якія жывуць у асабліва цяжкіх умовах, выказаў Папа Бэнэдыкт 16 ў лісце, якое накіраваў Дзяржсакратар Ватыкану да біскупа Кітаю Ан Шуксіна. Біскуп Шуксін, які раней быў у, так званым, Катакомбным Касцёле, выклікаў хвалю дыскусій пасля таго, як ў лістападзе мінулага году, ўступіў да Патрыятычнай Асацыяцыі Кітайскіх Католікаў, вернай камуністычным уладам, сцвярджаючы, што робіць гэта для дабра Касцёла. Пасля гэтага жэсту, якія многія прызналі як адмову ад веры і ад касцельнае еднасці, ён напісаў пісьмо да Папы Рымскага, ў якім запэўнівае аб сваёй вернасці Каталіцкаму Касцёлу і Наступніку Пятра. Адказ на гэтае пісьмо дае кардынал Тарчызіё Бэртонэ.
“Апостальская Сталіца свядомая, што вашая прысутнасць ў патрыятычнай супольнасці выклікае шмат цяжкасцяў і далікатных пытанняў. У вашай сітуацыі трэба было пазбегнуць такога рашэння”,- піша кардынал Бэртонэ да біскуп Шуксіна. Аднак далей сцвярджае, што ў сітуацыі, якая ўзнікла, біскуп Шуксін павінен цяпер клапаціцца як аб верніках так званага “катакомбнага Касцёла” так і пра “патрыятычных” католікаў. Адначасова Дзяржсакратар Ватыкану ўспамінае біскупа Джэймса Су Зіміна, які з-за сваёй вернасці Рымскаму Папе шмат гадоў правёў у турме, і тыкім чынам, быў пазбаўлены кантактаў са сваімі вернікамі. Слых па ім загінуў у 1997-м годзе. У 2003-м годзе яго бачылі ў паліцэйскім шпіталі ў Баодін, але праз некалькі дзён ён зноў знік без следу. Кардынал Бэртонэ таксама адзначае ў пісьме, што Ватыкан ёсць свядомы таго, што некаторыя біскупы з Патрыятычнага Касцёла былі прымушаныя да святарскіх свядчынаў, але тым не менш, дзейнічаюць у адзінстве з Апостальскаю Сталіцаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.