2010-03-19 14:46:28

Мінск.У школьнікаў з'явіцца новы факультатыў — этыкет


З першага верасня ,будучага года ў беларускіх школьнікаў 8 —11 класаў з'явіцца магчымасць наведваць “Кароткі курс сучаснага этыкету”. Падчас заняткаў навучэнцам будуць распавядаць пра стылёвую індывідуальна элегантную манеру апранацца, культурнае маўленне і манеры павоздінаў.
Па інфармацыі газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, шмат увагі распрацоўшчыкі факультатыва надалі “агульнаграмадзянскаму этыкету”. Ён вызначае паводзіны людзей у грамадскім месцы, на працы. Гэты этыкет уключае ў сябе і вывучэнне такіх паняццяў як патрыятычныя сімвалы, сцяг, гімн, герб, грашовыя знакі.Таксама ў межах спецкурса будуць вывучацца асноўныя правілы зносінаў у сям'і, як выбудоўваць узаемаадносіны з суседзямі, паступаць з іншымі. У аснову пакладзены прынцып: паступай гэтак жа як вы бы жадаў, каб паступалі з табою. Як мужчынам паводзіць сябе ў прысутнасці жанчыны, хто каму павінен руку падаць, як знаёміцца на вуліцы, як паводзіць сябе на дзелавых мерапрыемствах, — пра ўсё гэта навучаюць метадычныя матэрыялы, якія зараз распрацоўваюцца для настаўнікаў. Бадай, многім з іх гэта таксама будзе карысна?








All the contents on this site are copyrighted ©.