2010-03-18 13:23:00

Хрысціянскі Клуб вясёлых і знаходлівых на Закарпацці


Адзінаццаць парафіяльных камандаў Клуба вясёлых і знаходлівых Мукачаўскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы ва Ўкраіне прынялі ўдзел у традыцыйным штогадовым спаборніцтве, якое напярэдадні Вялікага Посту адбылося ў пасёлку Сярэднім Вужгарадзкага раёну. Каардынатар спаборніцтваў спадарыня Таццяна Рашатар ў інтэрв'ю для Радыё Ватыкана распавяла: «Працягваецца Год Сьвятарства, таму тэмай Сёмых гульняў каталіцкага Клуба Вясёлых і знаходлівых паслужылі словы св. Яна Марыі Віянея: "Дарога ў неба" ». Першае месца ў спаборніцтвах заваявала каманда з горада Вужгарад, на другім месцы - маладыя парафіяне з пасёлка Вялікі Сакавік, а трэцяе месца падзялілі каманды з Свалявы і Ключарок.








All the contents on this site are copyrighted ©.