2010-03-18 13:20:47

Праграма візіту Папы Бэнэдыкта 16 ў Вялікабрытанію


У днях 13-19 верасня гэтага году, Святы Айцец зробіць візіт у гэтую краіну. “У адрозненне ад візіту Яна Паўла ІІ ў 1982-м годзе не будзе ён мець характар выключна пастырскі, але таксама афіцыяльны, адсюльт яго гістарычнае значэнне”,- сказаў арцыбіскуп Вэстмінтрэру Вінцэнт Ніколс. “Упершыню ў гісторыі Папа быў запрошаны Яе Вялікасцю Каралеваю і ўрадам. Гэта вельмі важны мамэнт для ўсёй краіны, і самазразумела, для каталіцкай супольнасці. Я спадзяюся , што гэты візіт пакажа рэальны ўклад католікаў у жыццё гэтага народу, і таксама пасланне каталіцкай веры, ў цэнтры якой стаіць памыснае жыццё і глыбокая законнасць”,- сказаў арцыбіскуп Ніколс.
Як заяўлена на прэс-канферэнцыі, Святы Айцец будзе прыняты Альжбетаю ІІ. У Вестмінстэрскім Палацы, які з”яўляецца рэзідэнцыяю брытанскага парламетна, Папа звернецца з прамоваю да грамадства Вялікабрытаніі. У Лондане будзе ўдзельнічаць у малітоўным чуванні ды ў сустрэчы , прысвечанай адукацыі. У Палацы Ламбет будзе прыняты кіраўніком Англіканскае Супольнасці. Затое з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій Папа сустрэнецца ў Вестмінстэрскім Абацтве.
Бэнэдыкт 16 таксама наведае Шатляндыю. У найбуйнейшым горадзе гэтае краіны Глезгоў адслужыць Святую Імшу для вернікаў. “Самай значнай падзеяй паломніцтва будзе ,аднак, бэатыфікацыя кардынала Джона Генры Нюмана”,- падкрэсліў арцыбіскуп Ніколс. “Кардынал Нюман працаваў на працягу30-ці гадоў у якасці звычайнага святара ў парафіі. Так добра складваецца, што ягоная бэатыфікацыя адбудзецца зараз пасля заканчэння Году Святара. Гэта будзе вельмі важны момант, бо менавіта гэты ксёндз з ангельскае парафіі будзе абвешчаны бласлаўлёным. Я ўпэўнены, што гэта будзе вялікі штуршок для ўсіх святароў гэтай краіны, якія без розгаласу, але верна выконваюць свае абавязкі. Тое самае рабіў кардынал Нюман на працягу 30-ці гадоў. І таму мы можам ганарыцца з яго бэатыфікацыі”,- сказаў арцыбіскуп Ніколс. Бэатыфікацыя кардынала Нюмана адбудзецца ў горадзе Кавентры, ў заходняй Англіі.
Прысутны на прэс-канферэнцыі прадстаўнік урада выказаў надзею, што Бэнэдыкт 16 сустрэнецца ў Вялікабрытаніі з цёплым прыёмам не толькі з боку католікаў. Ён нагадаў аб цесным супрацоўніцтве яго ўрада з Апостальскаю Сталіцаю на міжнароднай арэне, ў такіх галінах як барацьба з убоствам ці з кліматычнымі зменамі








All the contents on this site are copyrighted ©.