2010-03-18 13:21:46

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Тое як у Бібліі гаворыцца аб Шатане, зазначае на клопат аб захаваньні веры ў звышнатуральнасьць Бога, пры гэтым пазьбягаюцца такія вызначэньня зла, якія маглі б мець на ўвазе існаваньне двух сьветаў дабра і зла. Дуалізм заўсёды прывабліваў ізраільцянаў. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што Шатан адыгрывае ролю не ворага Божага, у шчыльным значэньні гэтага слова, а хутчэй злога анёла. Пры двары Ягвэ ён выступае ў ролі грамадзкага абвінаваўцы і нават абаронцы правасудзьдзя на зямлі.
Аднак яго служэньне фальшывае, бо ён не верыць у бескарыслівую любоў, а спакушае чалавека, спадзяецца на ягонае падзеньне. Трэба заўважыць, што, асабліва ў Кнізе Іова, Шатан выяўляецца як даверанная асоба Бога, што Бог спрыяе яму. Такім чынам, у гэтым выпадку, Шатан не зьяўляецца ўвасабленьнем зла, а спасьцігаючыя Іова няшчасьці здараюцца з ім па дазваленьню Божаму. Дзеяньне Шатана зводзіцца да выпрабаваньня Іова, каб праявілася яго дасканаласьць, а не для таго, каб ён паў і патануў у граху.
Аднак Шатан не заўсёды адыгрывае такую ролю. У Кнізе Быцьця ён выяўлены як стварэньне, па здольнасьцям перавышаючае чалавека і адначасова хітрае і зайздроснае чалавечаму шчасьцю. Яго галоўная зброя - гэта хлусьня і хітрасьць, падман і ўнясеньне разладу.
Больш дакладнае акрэсьліваньне постаці Шатана набываецца ў юдаістычнай літаратуры. Там ён выяўлены як крыніца ўсялякага зла, як істота, якая наклікае на сьвет і, у асаблівасьці, на чалавека, усялякія бяды і няшчасьці. У апакрыфічным Запавеце Адама і Эвы прычынай чалавечага падзеньня аказвае не смок, а гаворачы праз смока Шатан. Паколькі Шатан імкнецца разбурыць планы Божыя, непазьбежна сутыкненьне яго моцы з моцай Божай, увасобленай у Арханёле Мікаэле. Шатан выракаецца з абавязку пакланеньня перад Богам і павінен пажынаць плады свайго гонару.
У этыопскай Кнізе Энока аб Шатане гаворыцца ў множным ліку. Калі прыйдзе месыянская эпоха, шатанскія моцы будуць зьнішчаны. Аднак няма дакладных сьведчаньняў аб тым, як уяўлялася гэта зьнішчэньне Шатана і яго ўлады.
Перакананьне ў самастойным дзеяньні Шатана больш поўна адлюстравана ў вучэньні эссэяў з Кумрана. Космас і род чалавечы разьдзелены на два супрацьлеглых лагера: моцы сьвятла і моцы цемры, якія будуць існаваць ажно да часоў канчатковай перамогі сьвятла над цемраю. Нягледзячы што гэта відавочны дуалізм, ён ніяк не шкодзіць вобразу сьвятла, цалкам адпаведаючага веры эссэяў у адзінага Бога, Пана ўсяго стварэньня. Бо Бог перавышае ўсё і ўсім кіруе, ён -усёведаньне, ад якога ўсё ўзяло пачатак, што пачало быць. Ён кіруе ўсім у адпаведнасьці са сваим планам. Без яго нішто не пачало б быць.
У Кумранскіх тэкстах правадыр зла носіць імя Веліал. Гэта ён стварыў сваё валадарства, якое тым ня меньш падзе пад ударамі моцаў сьвятла. У Кумранскіх тэкстах мы таксама вынаходзім іншыя апісаньні злога духа.
Жыцьцё і дзеяньні Езуса зьмешчаны ў кантэксьце гэтага сталага змаганьня двух сьветаў – дабра і зла. Гаворка ідзе аб збаўленьні чалавека, а значыць, аб яго вызваленьні з-пад уплыву злога духа і ўсіх сьледстваў гэтай залежнасьці. Менавіта Езус – той, хто супрацьставіцца Шатану і перамагае яго.


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.