2010-03-18 13:22:12

«Святар - сведка Божае міласэрнасці» - такая тэма «Дня семінарыі», які большасць дыяцэзій Гішпаніі адзначае 19 сакавіка.


З гэтай нагоды біскупская Канфярэнцыя краіны апублікавала Пасланне, у якім падкрэсліла, што выбар цяперашняй тэмы выплыў з Года Сьвятарства, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння для нябёсаў Жана Марыі Віянея, святара з французскага горада Арсу, які быў «непараўнальным сведкам Божае міласэрнасці». Біскупы ўзгадваюць , што жыць міласэрнасцю і сведчыць яе з'яўляецца першачарговым і галоўным вымярэннем жыцця кожнага святара; «пакліканне напрамую знаходзіцца ў суадносінах з міласэрным Хрыстом. Гэтыя адносіны павінны паступова ўмацоўвацца і выспяваюць на працягу перыяду навучання ў семінарыі. І, нягледзячы на цяжкасці і далікатнасць сьвятарства, выяўляных ў жыцці і місіі, яны аказваюцца захапляльным для многіх юнакоў,»- чытаем у згаданым Пасланні.
Усталяваны ў Гішпаніі ў 1935 годзе «Дзень семінарыі» мае на мэце абуджаць новыя пакліканні да Богапасвячанага жыцця, павышаючы адчувальнасць ўсяго грамадства, а перш за ўсё , хрысціянскіх супольнасцяў. Варта згадаць, што паводле дадзеных Біскупскай Канферэнцыі Іспаніі, у гэтай краіне апошнім часам адзначаны рост колькасці семінарыстаў. Гэты зрух з'яўляецца тым больш значным, што перапыняе тэндэнцыю да памяньшэння, адзначанага ў папярэдніх гадах .










All the contents on this site are copyrighted ©.