2010-03-17 15:03:01

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 17-га сакавіка


Параўноўваючы тэалогію Святога Бонавентуры з навучаннем сучаснага яму Святога Тамаша з Аквіну, Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў істотныя канцэпцыі іхняе тэалогіі. Паводле Святога Тамаша тэалогія змяшчае два аспекты: тэарэтычны, які ставіць сабе за мэту пазнанне Бога, і практычны, які шукае накіравання чалавечага жыцця да дабра. RealAudioMP3
Святы Бонавентура ўказвае, апрача пералічаных аспектаў, дадатковы аспект тэалогіі, якім з”яўляецца пазнанне праз мудрасць. Намаганні розуму, якія маюць весці чалавека да любові Бога, пераменьваюцца ў малітву і кантэмпляцыю. У выніку, Святы Тамаш Аквінскі бачыць шчасце чалавека ў пазнанні Бога, а Святы Бонавентура ў містычным абьяднанні верных з Богам. Для перашага,- сказаў далей Бэнэдыкт 16 ў сваёй катахэзе,- найважнейшым паняццем ёсць праўда а для другога дабро. Думка Святога Бонавентуры ўзнікае з францішканскай харызмы, асноваю якой з”яўляецца прымат любові ды з тэалогіі Діянізія Арэапагіта, якія жыў ў VI стагоддзі. У духу гэтай тэалогіі,- зноў прыпомніў Бэнэдыкт 16,- парадак 9-ці хораў анельскіх Бонавентура параўноўвае да прымірэння стварэння з Богам. Развіваючы затым думку Святога Аўгустына падкрэсьлівае, што там, дзе канчаецца пазнанне розуму, таямніца Бога пранікае яшчэ праз любоў. Найлепшым доказам гэтага ёсць ўсведамленне таямніцы Крыжа Хрыста.
Тэалагічныя думкі Святога Бонавентуры з”яўляюцца актуальнымі і для нас,- сказаў на заканчэнне Папа. Прыпамінаюць, што жыццё чалавека ёсць пілігрымаваннем, у часе якога, заданнем кожнага з нас ёсць пазнаваць Бога і накіроўвацца да Яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.