Семінар для спаведнікаў у Апостальскай пенітэнцыярыі
У Апостальскай пенітэнцыярыі (адна з установаў Рымскай курыі) штогадова адбываецца
семінар для святароў, якія прымаюць споведзь. У гэтым годзе такі семінар праходзіў
з 8 па 12 сакавіка. У ім прымалі ўдзел 70 святароў, галоўным чынам маладых. На гэты
раз тэмай семінара вырашылі зрабіць “складаныя сітуацыі” у практыцы споведзі, якія
патрабуюць ад спаведніка асаблівай дэлікатнасці, хаця б па той прычыне, што ў шэрагу
падобных выпадкаў ён не мае права ўдзяліць адпушчэнне грахоў. «Святар - гэта служыцель,
а не спадар Сакрамэнту, сказаў перад пачаткам семінара біскуп Джанфранка Джіроцці,
які кіруе справамі Апостальскай пенітэнцыярыі. - Але і ў тых выпадках, калі немагчыма
ўдзяліць адпушчэнне грахоў, заўсёды можна даць пэўныя ўказанні, пазначыць сродкі,
якія дапамогуць чалавеку, заставацца ў Касцёле. Касцёл не можа змяніць сваёй місіі,
не можа хаваць сваіх прынцыпаў. Разам з тым, ён любіць тых, каму не можа ўдзяліць
адпушчэнне грахоў, не жадае іх пакідаць, ставіцца да іх з вялікай пяшчотай і міласэрнасцю.
Нават і таму, што некаторая іх частка - гэта ахвяры разводаў. Касцёл ніколі не лічыў
іх чужымі. Як раз наадварот, Касьцёл хацеў бы, каб разведзеныя заставаліся прадметам
яго пастырскай апекі. І сапраўды, на семінарскіх занятках разглядаліся «крайнія
сітуацыі», часта з чалавечага пункту гледжання відавочна невырашальныя. Галоўным чынам,
гэта неўрэгуляваныя шлюбныя адносіны. Сваіх разведзеных дзяцей, Касьцёл атачае матчынай
любоўю і не адхіляе іх ад Камуніі. Аднак асобы, якія маюць сэксуальныя адносіны не
прызнаныя Касцёлам у якасці шлюба, не могуць атрымаць адпушчэння грахоў і прымаць
Камунію. У дадзенай сітуацыі святар, які прымае споведзь, не можа разлічваць толькі
на сваё меркаванне, але павінен заўсёды спасылацца на навуку Хрыста і Касцёла.
Вялікая
ўвага была звернута на споведзь сьвятароў і манахаў, а таксама кандыдатаў у духоўнае
званне. У выпадку некаторых цяжкіх грахоў, асабліва калі яны пастаянна паўтараюцца,
асобам якія трапляюць у іх варта было б параіць звярнуцца з просьбай у касцёльныя
інстанцыі аб сваім выдаленні са святарскага або манаскага стану. На семінары была
закранута і тэма педафіліі. У прыватнасці, было адзначана, што святар звязаны тайнай
споведзі, а таму не мае права даносіць на асоб духоўнага звання, якія спавядаліся
яму ў падобных грахах.