2010-03-16 14:07:36

Адкрыўся віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры



Па адрасе belkabinet.ucoz.ru адкрыўся “Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры”. Па словах яго стваральніцы, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №182 г. Мінска, Квасюк Ганны Генадзеўны, сайт зроблены “для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. Таксама на нашых старонках змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.”








All the contents on this site are copyrighted ©.