Знешні інтэрнэт-доступ Беларусі пашырыцца да 31 Гбіт/с (з 21 Гбіт/с) у расійскім напрамку
і да 4 Гбіт/с (з 2 Гбіт/с) у заходнім. Агульная прапускная здольнасць беларускага
інтэрнэт-шлюза складзе 35 Гбіт/с. Прычым, гэта не апошняе пашырэнне знешняга шлюза,
якое запланавана на гэты год. Наступныя пашырэнні канала адбудуцца пры дапамозе прыватных
інвестыцыяў. “Белтэлекам” ужо абвясціў сярод юрыдычных асобаў і ІП адкрыты конкурс
на закуп паслуг доступу да інтэрнэту (прычым як да расійскага, так і да замежнага
сегмента). Тэндэрам мяркуецца ў два этапы пашыраць знешні інтэрнэт-шлюз у напрамку
Расіі: першы ўжо зараз — з красавіка 2010 года, другі таксама хутка — з сёлятняга
мая. На пачатак 2009 года інтэрнэт-шлюз Беларусі складаў 5,2 Гбіт/с.