2010-03-15 14:26:38

Ці патрэбна нам баяцца Ісламу?


Ватыкан- Старшыня Папскай рады па міжрэлігійнаму дыялогу кардынал Жан-Луі Торан адказаў на пытанне “Ці патрэбна нам баяцца Ісламу?”: менавіта так гучала тэма яго выступлення ў Іспанскам горадзе Гранада. Французкі іерарх, ужо шмат гадоў працуючый ў Ватыкане, у сваёй уступнай прамове на тэалагічнай нарадзе “Хрысціянства, Іслам і сучаснасць”, якая адбылася пры Тэалагічным факульцеце універсітэту Гранады.

Кардынал распачаў сваё выступленне канстатацыяй таго факту, паводле якога, “заходняму чалавеку вельмі складана зразумець Іслам”. “Разам з тым Іслам з’яўляецца рэлігіяй,
грамадствам і дзяржавай, і аб’ядноўвае пры гэтым каля 1 міліярда 200 міліёнаў чалавек ў вялізарную сусветную адзінку, так званую “умму”, - растлумачыў ён.


Члены гэтай супольнасці практыкуюць адны і тыя ж абрады, маюць адзін і той жа светапогляд, практыкуюць, адны і тыя ж паводзіны”. “Яны не адрозніваюць прыватнай сферы ад грамадскай, і гэта рэлігійнае “бачанне” непакоіць секулярызаваные грамадствы”. “Як бы тое ні было, мы сутыкаемся з новай з’явай: у заходнім свеце мусульманам і немусульманам прыходзіцца жыць разам. У Эўропе мы ўсе жывём побач з мусульманамі трэцяга пакалення”.
“Мы сустракаемся з мусульманамі ў паўсюдным жыцці”, - заўважыў кардынал,- але гэта не “застрахоўвае нас ад таго, што і хрысціяне, і мусульмане часта з’яўляюцца ахвярамі забабонаў, заснаваных на неадукаванасці”. “Здараецца, што хрысціянін ніколі не размаўляе з мусульманінам і наадварот”.

Старшыня Папскай Рады па міжрэлігійнаму дыялогу сцьвярджае, што “толькі дыялог дапамагае пераадоліць страх, дазваляючы кожнаму адкрыць іншага і сустрэцца з ім”

Кардынал падкрэсліў неабходнасць “намаганняў з абедзьвух бакоў, каб здабыць добрыя веды аб рэлігійных традыцыях адзін аднаго, даведацца, што нас раздзяляе і што аб’ядноўвае, і супрацоўнічаць на супольную карысць”. Гэта – “складаная задача”, “патрабуючая ўнутранай свабоды, духоўнай прыхільнасці, безагаворачнай павагі да іншых. Умець маўчаць, каб пачуць іншых, дазволіць ім свабодна выказацца, не затойваць і не прымяншаць уласную духоўную тоеснасць.










All the contents on this site are copyrighted ©.