2010-03-15 14:25:31

Новы сацыяльны праект па змяненню іміджу пажылога чалавека ў грамадстве стартаваў у Мінску


Ён накіраваны на змяненне адносинаў да старых і пажылых. Пра гэта распавяла старшыня грамадскага аб'яднання «Радыслава» Вольга Гарбунова. Праект «Дыялог пакаленняў» ставіць сабе галоўнай мэтай выхаванне ў людзях дабрыні. Распрацаваны ён грамадскім аб'яднаннем пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» сумесна з МГА «Узаемапаразуменне». У ліку мерапрыемстваў праекта - арганізацыя працы тэлефона даверу (280-28-11), псіхалагічныя кансультацыі, удзел пажылых людзей у дыскусіях з моладдзю для наладжвання сувязі пакаленняў і барацьбы з негатыўнымі стэрэатыпамі пры захаванні беларускіх традыцый павагі да людзей старэйшага ўзросту.








All the contents on this site are copyrighted ©.