2010-03-15 14:27:12

Кангрэгацыя Салезіян святога Яна Боско мае новы сайт у Інтэрнэце: www.sdb.org.


Гаворка ідзе не толькі пра абноўленае графічнае афармленне, але і аб новым спосабе зносін і аб'яднання самой духоўнай салезіянскай сям'і ды вернікаў. Прыгадаем, што ў яе ўваходзяць ня толькі Кангрэгацыі Айцоў Салезіян, Сясцёр дачок Марыі Дапаможніцы Хрысціян і Грамадства Салезіянськіх Супрацоўнікаў, але і іншыя Кангрэгацыі і Таварыствы манаства. Наогул па свеце Салезіянская Сям'я складаецца сёння з 22-х груп: 13 кангрэгацый, 2 Таварыства Богапасвячанага жыцця, 4 Таварыства апостальскай жыцця, 2 аб'яднання вернікаў і 1 касцёльны рух.
Новы сайт салезіян вырозніваецца высокім узроўнем інтэграцыі і новымі рэсурсамі. Яго структура дазволіць адразу выкарыстоўваць таксама і навізну ў развіцці інтэрнэту. Наведвальнікі, як звыклыя, так і новыя, павінны аднавіць сваю рэгістрацыю. Сайт даступны на пяці мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.