2010-03-15 14:27:59

Амерыканскія каталікі дапамагаюць Касцёлу Украіны


Паглыбленне сувязяў і супрацоўніцтва паміж Касцёлам Злучаных Штатаў Амерыкі і Украіны трымае на мэце цяперашні візіт ва Львоў і Кіеў дэлегацыі амерыканскага духавенства, якую ўзначальвае кардынал Тэадор МакКаррык, Арцыбіскуп-эмерыт Вашынгтонскі. Падчас двухдзённага знаходжання ў Львове дэлегацыя з ЗША наведала Ўкраінскі каталіцкі Універсітэт і духоўныя семінарыі Украінскай Грэка- і Рымска -каталіцкай Царквы ва Ўкраіне. У Нядзелю 7 сакавіка кардынал МакКаррык узначаліў вялікопосную працэсію Крыжовага Шляху, якая прайшла па вуліцах горада. У гэты ж дзень у Рыма-каталіцкай катэдральнай базіліцы Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ён узначаліў Боскую Літургію разам з Львоўскім арцыбіскупам Мечыславам Макшыцкім і вымавіў гамелію. Y інтэрв'ю для Радыё Ватыкана кардынал Тэадор МакКаррык сказаў:
«На працягу многіх гадоў Касцёл Злучаных Штатаў Амерыкі імкнецца асаблівым чынам дапамагаць Царкве Украіны. Нашы ўзаемаадносіны, асабліва з каталікамі Львова, заўсёды былі выключнымі. Мы вельмі цэнім гэтую нашу дружбу. Ужо больш за 20 гадоў мы дапамагаем Цэрквам па ўсёй Усходняй Еўропе, і я лічу, што мы абавязкова павінны працягваць гэтую дапамогу ўсімі магчымымі спосабамі. Царква ў Украіне мае велічныя гісторыю, і я гэта адчуў, калі адпраўляў Імшу тут, у саборы, дзе напрацягу многіх стагоддзяў трывае вера, любоў і адданасць Госпаду Богу і Маці Божай. І я адчуў гэтую сілу, калі адпраўляў імшу. Для нас у ЗША вельмі важна заставацца блізкімі з Касцёлам тут. І гэтая дружба з'яўляецца вялікім блаславеннем »
Айцец Джэймс Маккенна, Выканаўчы Дырэктар Прадстаўніцтва Дапамогі Каталіцкай Царкве ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў інтэрв'ю для Радыё Ватыкана дадаў: «Як ужо сказаў кардынал МакКаррык, мы вельмі шчаслівыя знаходзіцца ва Ўкраіне, выяўляючы тым самым салідарнасць каталікоў ЗША з каталікамі ў Украіне. Ажыццяўляючы шмат праектаў, мы наведваем семінарыі, цэрквы і прыходы. Мы адчулі вялікую гісторыю Касцёла ва Ўкраіне, глыбіню веры, яе карані і мы шчаслівыя знаходзіцца тут, набіраючыся духоўнага вопыту, каб распавесці ўсім аб тым, як многа нас аб'ядноўвае ў адной веры »
Для Радыё Ватыкана перадаў Канстанцін Чавага








All the contents on this site are copyrighted ©.