2010-03-09 12:02:44

Германія: агульны каталіцкі і праваслаўны дакумант пра шанаванне нядзелі


"Царква ў традыцыі як Усходу, так і Захаду сцвярджае: нядзеля - свята для хрысціян”. Дакумант з такім тытулам падпісаны ў Рэгесбургу (Германія) сумеснай Камісіяй па супрацоўніцтве паміж каталіцкай біскупскай Канферэнцыяй і Праваслаўнай Царквой. Згодна з Монс. Герхардам Мюлерам, біскупам Рэгенсбургу і каталіцкім старшынём камітэта,- ", дакумант можа спрыяць заахвочванню да ўзаемнай павагі і разумення". У ім выкладаюцца як агульныя прынцыпы, так і пункты розных пазіцый паміж двума Цэрквамі, апісваецца гісторыя нядзелі і тое, якім чынам 7 дзень Стварэння шануецца ў каталіцкай і праваслаўнай традыцыі. Грэцка-праваслаўны Мітрапаліт Августынос , старшыня Камісіі з праваслаўнага боку, заявіў аб задавальненні, бо пытанне тычыцца патрэб людзей. « Толькі абстрактна экуменічны дыялог паміж спецыялістамі, які ігнаруе народ Божы, асуджаны на правал,»- завіў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.