2010-03-09 12:10:29

Варшава. Сусветна вядомы рэжысёр Занусі працуе над фільмам пра каралеву Ядзьвігу


Рэжысэр падкрэсьлівае, што ў часы панаваньня Ядзьвігі Польшча зрабіла вялікі крок у напрамку цывілізацыйнага разьвіцьця. “Тагачасная шматнацыянальная унія Польскай Кароны й Вялікага Княства Літоўскага была прататыпам аб’яднанай Эўропы”, - зазначыў Кшыштаф Занусі.Кшыштаф Занусі хутка прыступіць да здымкаў над фільмам пра каралеву Ядзьвігу, жонку караля польскага й вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Ягайлу. Ужо напісаны сцэнар карціны й выбраны месцы для здымкаў. Стварэньне фільму будзе прафінансавана грамадзкім тэлебачаньнем Польшчы й Вугоршчыны, паколькі Ядзьвіга па-паходжаньню была вугоркай. Паводле Кшыштафа Занусі, каралева Ядзьвіга – гэта надзвычай яскравая й цікавая гістарычная постаць.







All the contents on this site are copyrighted ©.