2010-03-09 09:25:56

З кастрычніка Ватыкан тэлецэнтр будзе вяшчаць у HDTV . Кожны год тэлецэнтр Ватыкана запісвае каля 200 касцельных падзей, да якіх дадаюцца і справаздачы аб падарожжах Папы ў Італіі і ва ўсім свеце.


З кастрычніка Ватыканскі тэлецэнтр пачне трансляваць перадачы ў рэжыме высокай выразнасьці (HDTV). Гэта першы плён нядаўна падпісанага пагаднення паміж Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам, які ад 1983 году дакументуе праз тэлевізійныя выявы пастырскую дзейнасць Папы і Касцёла па цэлым свеце, і славутай Sony. Фірма абавязалася забеспячыць святы пасад новымі мабільнымі рэжысёрскімі станцыямі (Ob-van), поўнасцю абсталяванымі для запісу ТБ з высокім дазволам выявы. Пра гэта было заяўлена ў Ватыкане дырэктарам тэлевізійнага цэнтра айцом Федэрыка Ламбардзі. "Рэжысёрская мабільная станцыя – чытаем у камюнікаце, - з'яўляецца адным з самых сучасных тэхнічных дасягненняў і накіравана на канкрэтныя патрэбы Ватыканскага тэлецэнтра. Эксплуатацыя пачне ажыццяўляцца ў кастрычніку, і з гэтага моманту ўся прадукцыя ТБ Ватыкана будзе з параметрамі высокага дазвола. Інвеставалі, - прадоўжыў ён,- дабрадзеі, а таксама скарыстаныя асабістыя сродкі Ватыкана для тэлецэнтра і ахвяраванні з фондаў. Асаблівая падзяка Кавалерам Калумба, што ахвяравалі менавіта накіравана для здабыцця мабільнай станцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.