2010-03-06 15:36:26

Ці можна чакаць дапамогі Захаду ў ратаванні ад пераследу хрысціянаў.


Бо ж Захад нават ўнутры самога сабе парадаксальна імкнецца ліквідаваць прысутнасць хрысціянства? Такім пытаннем задаецца наш кіраўнік, генеральны дырэктар Тэле-Радыё Ватыкану айцец Ламбардзі. І напачатку цытуе:- «Бясконцы Хросны шлях»: так біскуп г.Мосула Эміль Шымун Нона апісвае пакуты хрысціянскай меньшасці ў Іраку. У гэтай краіне, роўна як у Індыі і многіх іншых рэгіёнах свету, Касцёл перажывае сёння мучаніцтва, характэрнае для хрысціянскіх пакаленняў ранняй Царквы. У гэтыя дні зноў успыхвае гвалт супраць хрысціян, - звяртае ўвагу дырэктар Ватыканскага прэс-цэнтра сьвятар Федэрыка Ламбардзі. - Не так даўно я трымаў у руках ўлёткі з агіднымі пагрозамі. Іх сістэматычна распаўсюджваюць у Мосуле па дамах хрысціянаў, заклікаючы іх пакінуць горад. Нядаўнія забойствы пацвярджаюць гэтую абдуманую стратэгію, супраць якой мясцовыя ўлады, здаецца, няздольныя прыняць дзейсныя меры. Як выжыць хрысціянскім грамадам ў такіх умовах? Агульнавядома, што мясцовыя хрысціянскія абшчыны, натуральна ўпісваючцся ў культуру і гісторыю, з'яўляюцца жыццёвым кампанентам грамадства, у якім жывуць. Мы маем справу не з нянавісцю да Захаду ці iншаземцу, а менавіта з нянавісцю да хрысціянскай супольнасці. Сёння Ірак ўяўляе сабой самы яркі прыклад такой нянавісці, - працягвае айцец Ламбардзі. - Але ў некаторых рэгіёнах Індыі, як і ў Пакістане і іншых краінах Азіі і Афрыкі, таксама працягваецца антыхрысціянскі гвалт. Рэлігійны фундаменталізм спараджае нянавісць і жорсткасць, і рэлігійныя меньшасці (а хрысціянства з'яўляецца меньшасцю ў многіх частках свету) стаюцца першымі яго ахвярамі. Нярэдка гучаць ад іх просьбы аб дапамозе да міжнароднай супольнасці,- кажа далей айцец Ламбардзі.- Аднак сёння і ў заходнім свеце многія імкнуцца аспрэчыць або ліквідаваць хрысьціянскую прысутнасць і ўплыў нават там, дзе хрысціянства ўяўляе сабой светапогляд большасці. Узнікае пытанне: ці рэалістычна чакаць пераканаўчай абароны хрысціян ад тых, для каго яны не маюць вялікага палітычнага ці эканамічнага значэння? Хрысціяне ,- кажа ў заключэнне падрэ Федэрыко Ламбардзі, - памятаючы пра лёс свайго Настаўніка Езуса, не павінны здзіўляцца таму, што іх пераследуюць, і мусяць працягваць ісці і весці да Святла, хаця безумоўна, што справядлівасць і гарантаваныя правы чалавека павінны быць замацаваны таксама і за імі."








All the contents on this site are copyrighted ©.