2010-03-06 12:48:58

Інтэрнэт-старонка газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» змяніла дызайн. Адрас ранейшы: "slowo.grodnensis.by."


Новая версія, якая дзейнічае з пачатку 2010 года, характарызуецца сучасным графічным афармленнем і высокай функцыянальнасцю. На сайце можна знайсці інфармацыю, якая адпавядае друкаванай версіі, а таксама пазнаёміцца з архівам навінаў. Інфармацыйныя матэрыялы газеты датычаць не толькі жыцця Касцёла ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і ў свеце.
Для палягчэння пошуку старонка складаецца з чатырох асноўных разделаў: галоўная старонка газеты; пошук і кніга гасцей; навіны з дыяцэзіі, Беларусі, Апостальскай Сталіцы і свету; асобныя раздзелы газеты; архіў. Асаблівасцю старонкі з’яўляецца яе колеравае афармленне, якое адпавядае колеру літургічных шатаў канкрэтнага дня. У Год святарства ў выданні дзейнічае спецыяльная рубрыка «Служаць Богу і людзям», у якой распавядаецца пра святароў дыяцэзіі. Не застаецца без увагі апытанне, якое закранае актуальныя тэмы. На гэтым новыя рубрыкі не заканчваюцца і ўважлівыя наведвальнікі знойдуць для сябе яшчэ некалькі цікавых і арыгінальных новаўвядзенняў. Рэдакцыя газеты «Слова жыцця» шчыра запрашае наведаць іх інтэрнэт-старонку па адрасе: slowo.grodnensis.by.









All the contents on this site are copyrighted ©.