2010-03-05 13:17:48

У Катыні пад Смаленскам працягваецца падрыхтоўка да 70-й гадавіны забойства тысяч польскіх афіцэраў палачамі НКВД.


//www.polskieradio.pl/ У Катыні заплянаваныя на красавік жалобныя урачыстасці з нагоды 70-й гадавіны катыньскага злачынства. Пачалося таксама будаўніцтва праваслаўнага храму блізка мемарыяла ў памяць усіх ахвяраў рэпрэсій ва ўрочышчы Коззя гара. Храм прысьвечаны савецкім мучанікам - ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, пахаваных у катыньскім лесе. Царква будзе знаходзіцца пры дарозе, якая вядзе ў Дзяржаўны мэмарыяльны комплекс „Катынь”. Дырэктар музэю ў Катыні Ігар Грыгор'еў патлумачыў, што краевугольны камень храму будзе пакладзены падчас катыньскіх урачыстасьцяў з удзелам польскіх кіраўнікоў дзяржавы і прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна. Ён нагадаў, што апрача польскіх афіцэраў, у катыньскім лесе знаходзяцца магілы каля 6-7 тысячаў савецкіх грамадзянаў, галоўным чынам расейцаў.
Тым часам у катыньскім музэі працягваецца праца над падрыхтоўкай выставы, прысьвечанай жыхаром Смаленшчыны ў 1937 годзе, гэта значыць ў пэрыяд найбольшых сталінскіх рэпрэсіяў. Экспазыцыя будзе адчыненая ўжо на будучым тыдні








All the contents on this site are copyrighted ©.