2010-03-05 14:39:03

Ватыкан. Першае Постнае прапаведванне айца Канталамессы: Хрысьціянства ёсць любоўю, а не прымусам. Адмова ад яго,модная на Захадзе, з'яўляецца адмоваю ад Ласкі.


У капліцы Redemptoris Маter (Маці Адкупіцеля) Апостальскага палаца ў Ватыкане у прысутнасці Папы і Рымскай Курыі у пятніцу Прапаведнік Папскага Дома айцец Раньеры Канталамесса разважаў пра адрозненні паміж літарай і духам ды ролі святара як вядучага да таямніцы Бога . Ён падкрэсліў, што Новы Запавет - гэта тая Ласка, што праліваецца са смерці і Ўваскрасення Хрыстуса:
..."Кожная чалавечая рэлігія або рэлігійная філасофія пачынаецца з аб'яўлення чалавеку, што ён павінен зрабіць, каб мець выратаванне ... Хрысціянства не гаварыць, што рабіць, але абвяшчае, што Бог зрабіў для чалавека. Езус не стаў прапаведаваць, кажучы: "пакайцеся і веруйце ў Евангелле, каб Божае Валадарства зышло на вас», а пачаў словамі:" Валадарства Божае прыйшло спасярод вас – без умовы, каб вы Яго заслужылі, а дарам! – Дык навярніцеся і веруйце ў Евангелле ". Не наверненне па-першае, а потым выратаванне, але перш выратаванне як дар, а затым пераўтварэнне, наверненне: абавязак "... «Сьвятар – працягваў айцец Канталамесса - такім чынам мае задачу дапамагчы братам жыць навізною Ласкі, каб адчуць, што хрысціянства не з'яўляецца дактрынай, але Чалавекам, ўто прыйшоў, каб прапаведаваць не Самога сабе, але бясконцаую Хрыстову прыгажосць , цуды Духу, якія не прымушаюць, але захапляюць. Аднак цяжкасць, асабліва для сучаснага чалавека – падкрэсліваў далей прапаведнік, - гэта як раз зразумець, што яго выратаванне не залежыць выключна ад яго самога:
" Выратоўвацца для і дзеля Ласкі – значыць прызнаць залежнасць ад кагосці. І гэта самае цяжкае. Гэта, тлумачыць святы Бернард,паходзіць з граху Сатаны. Той выбраў быць самай няшчаснай істотай дзеля ўласнага выбару, чымсці самай шчаснай, дзякуючы Ласцы Іншага, аддаў перавагу быць "няшчасным, але незалежным... і не быць супрацоўнікам шчасця... Адмова ад хрысціянства, што бачым на пэўных узроўнях нашай Заходняй культуры, ёсць адмоваю не так ад Касцёла, як гэта ёсць адмоваю ад Божае Ласкі ".

























All the contents on this site are copyrighted ©.