2010-03-05 14:45:35

Бэнэдыкт XVI і кардынал Тарчызіо Бэртонэ павіншавалі з імянінамі кардынала Казіміра Свёнтка


/catholic.by /Кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі, атрымаў віншаванні з нагоды сваіх імянінаў ад Папы Бэнэдыкта XVI, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ і намесніка дзяржсакратара арцыбіскупа Фернандо Філоні.
«З нагоды ўрачыстасці імянінаў дасылаю Вашай Эмінэнцыі шчырыя пажаданні і выказваю духоўную лучнасць, — чытаем у тэлеграме Святога Айца. — Праз пасрэдніцтва святога Казіміра прашу аб шчодрых Божых ласках і з сэрца ўдзяляю апостальскае благаслаўленне, агортваючы ім блізкіх і супрацоўнікаў ксяндза кардынала, а таксама ўсіх давераных яго пастырскаму клопату».
«У радасны дзень імянінаў прашу прыняць шчырыя пажаданні і віншаванні, якія падтрымліваю асабліваю малітвай у інтэнцыі ксяндза кардынала», — адзначаецца ў тэлеграме кардынала Тарчызіо Бэртонэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.