Еўрапейскі Суд па правах чалавека падтрымаў апеляцыю, прадстаўленую Італіяй супраць
рашэння ад 3 лістапада мінулага года, якім забаранялася змяшчаць укрыжаванні ў школьных
класах.
Станоўчы водгук з надзеяй на ўлік традыцый краіны выказаў прэзідэнт Савета біскупскіх
Канферэнцый Еўрапы кардынал Эрдо і монсеньор Джордано, пастаянны назіральнік Святога
Пасаду пры Савеце Еўропы. Па іхняй думцы, гэтае рашэнне дазволіць усім еўрапейцам
нанова адкрыць для сабе сапраўднае значэнне Крыжа. «Гэта акт здаровага сэнсу, - сказаў
кардынал Баньяско, прэзідэнт Біскупскай Канфярэнцыі Італіі. -Тым самым прызнаецца,
што карані культуры і гісторыі Еўропы заснаваныя на Евангеллі - на веры ў Езуса
ўкрыжаванага і Ўваскрослага." Вялікая Палата Еўрапейскага Суда будзе разглядаць
гэтае пытанне ў бліжэйшыя месяцы.