2010-03-03 14:24:42

Масква. Школьныя падручнікі па курсе "Асновы рэлігійнай культуры і свецкай этыкі" паступяць у рэгіёны да канца сакавіка.


Пра гэта паведаміў журналістам гендырэктар выдавецтва "Просвещение" Аляксандр Кандакоў. "Мы плануем, што да 20-25 сакавіка падручнікі паступяць ва ўсе суб'екты, дзе пройдзе эксперымент", - сказаў ён. Курс "Асновы рэлігійнай культуры і свецкай этыкі" будзе выкладацца ў рамках эксперыменту ў 19 суб'ектах РФ з IV чвэрці гэтага навучальнага года. Ён дзеліцца на шэсць варыянтаў, кожны з якіх можа быць выбраны вучнямі: асновы праваслаўнай культуры, асновы ісламскай культуры, асновы будыйскай культуры, асновы юдзейскай культуры, асновы сусветных рэлігійных культур і свецкая этыка. Па кожнай з гэтых праграм курса будуць рыхтавацца педагогі.
Падручнікі былі накіраваныя на экспертызу ў Расійскую акадэмію навук і ў суботу, 20 лютага, атрымана заключэнне на апошні падручнік. "Да 24 лютага будуць унесены змены ў тэкст у адпаведнасці з заўвагамі навукоўцаў, і потым падручнікі паступяць у вытворчасць", - распавёў гендырэктар "Просвещения". Па яго словах, падручнікі распрацоўваліся з удзелам прадстаўнікоў усіх асноўных рэлігій, па іх праводзілася не толькі навуковая, але і псіхолага-педагагічная экспертыза.Інтэрфакс -









All the contents on this site are copyrighted ©.