2010-03-03 14:19:07

Кардынал Бэртонэ заахвочвае моладзь да больш актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці


Ватыкан - Палітыка з'яўляецца заклікам да клопату аб агульным дабрабыце і будучыні грамадства. Каталікі, дабіваючыся этычных дзеянняў у палітыцы, зусім не выступаюць супраць дзяржавы. На гэта ўказаў дзяржсакратар Ватыкана падчас сустрэчы ў Рыміні з італьянскімі палітыкамі. Кардынал Тарчызіа Бертоне падкрэсліў таксама важнасць ўдзелу маладога пакалення ў палітычным жыцці.

"Палітыка з'яўляецца дабром, скіраваным у будучыню. Менавіта таму моладзь не можа заставацца толькі пасіўным гледачом, але абавязана ўзяць у свае рукі лёсы свету і засяродзіцца на большым, не абмяжоўваючыся толькі сённяшнім днём", - сказаў кардынал Бертоне. Ён адзначыў, што гэтыя дзеянні павінны абапірацца на Евангелле і сацыяльную навуку Каталіцкага Касцёла. "Касьцёл не прадстаўляе сабой адзіны і універсальны адказ на выклікі свету, але прапаноўвае крытэрыі, якія дапамагаюць распазнаць і ўжыць канкрэтныя дзеянні ў розных галінах жыцця". Ватыканскі дзяржсакратар заўважыў, што маладое пакаленне заклікана прымяняць каталіцкую сацыяльную навуку ў канкрэтных рашэннях. Паказальнікам на гэтым шляху ёсць павага да вартасці кожнага чалавека і ўстанаўленне чалавечай асобы ў цэнтры ўсіх палітычных дзеянняў ", - падкрэсліў кардынал Бертоне.








All the contents on this site are copyrighted ©.