2010-03-03 14:54:49

Ватыкан. Бэнэдыкт XVI наведае з пастырскім візітам Барселону і Санцьяга-дэ-Кампастэла ў лістападзе, сёлета.


Бэнэдыкт XVI 6 лістапада зробіць апостальскі візіт у Гішпанію. Перш прыбудзе ў Санцьяга-дэ-Кампастэла з нагоды Святога года Кампастэльскага. 7 лістапада пераляціць у Барселону, каб асвяціць алтар вялікага касцёла “Sagrada Familia (Святое Сямейства)'', пабудаванага слынным каталіцкім архітэктарам Антоніо Гаўдзі. Пра гэта была пададзена аб’ява падчас 2-х прэс-канферэнцый арцыбіскупаў тых гарадоў па-за межамі Італіі, якія Папа Бенедыкт 16 наведае сёлета. Гішпанія будзе пятая міжнародная паездка Бенедыкта 16 у гэтым 2010: Папа наведае ў красавіку Мальту, ў маі ў Партугалію, ў чэрвені Кіпр і ў верасні Вялікабрытанію.








All the contents on this site are copyrighted ©.