2010-03-01 14:48:09

Папа і чылійскія біскупы выказалі сваю духоўную еднасць з ахвярамі землятрусу


Падчас малітвы Анёл Панскі, Св. Айцец двойчы звярнуў увагу на вынікі трагічнага землятрусу які адбыўся ў Чылі. Папа запэўніў аб малітве ў інтэнцыі ахвяраў, а таксама выказаў надзею, што пацярпеўшым хопіць дапамогі, асабліва з боку касцёльных арганізацыяў.

“Гэта была сапраўдная катастрофа. Смуткуем па смерці нашых баратоў і сёстраў, якія страцілі жыццё, выказваем нашу малітоўную блізкасць іх родным і знаёмым, а таксама тым якія страцілі маёмасць- напісаў старшыня канферэнцыі Біскупаў Чылі, - пэўны сваёй місіі Касцёл, нясе духоўную і матэрыяльную падтрымку, падчас гэтай трагедыі.

“Дзякуючы моцы Евангелля, нясем надзею калі пануе трывога, цярпенне і няшчасце” – чытаем у выказванні старшыні канферэнцыі біскупаў, якое было выдадзена пасля моцнага землятруса, які адбыўся ў гэтай краіне раніцай 27 лютага. Хістанні глебы, наймацнейшыя з якіх сягалі 8,8 балаў по шкале Рыхтара, выклікалі моцную фалю цунамі, што прывяло да значных разбурэнняў і смерці каля 300 асобаў.

Арцыбіскуп Алехандро Гоік запэўніў аб абавязковай касцёлнай падтрымке ў ратавальных акцыях, якія будуць адбывацца, у найбольш пацярпелых рэгіёнах краіны. Чылійскі Карытас адкрыў спецыяльны рахунак прысвечаны вырашэнню матэрыяльных праблемаў насельніцтва. Выраз еднасці і гатоўнасць дапамогі выказалі таксама іншыя касцёльныя інстытуцыі ў тым ліку біскупы Мексікі і Карытас Інтэрнацыяналіс.








All the contents on this site are copyrighted ©.