2010-02-27 11:23:12

У Ватыкане закончыліся рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16.



У суботу раніцай, 27-га лютага, а гадзіне 9-й рымскага часу, закончыліся у Капліцы “Redemptoris Mater” ( Маці Адкупіцеля) вялікапостныя духоўныя практыкаванні Рымскае Курыі. Прапаведнікам у гэтым годзе быў італьянскі ксёндз Энрыко даль Коволо, са Зграмаджання Айцоў Салезыянаў. У сваіх разважаннях, ў часе рэкалекцыяў, ён засяродзіўся на пакліканні да святарства.
На заканчэнне рэкалекцыяў Святы Айцец сустрэўся з ксяндзом Энрыко даль Коволо, каб яму асабіста падзякаваць за прапаведванне ў часе сёлетніх духоўных практыкаванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.