2010-02-27 11:40:17

Арганізацыя “Экадом” распачала грамадскую экалагічную экспертызу праекту будаўніцтва АЭС у Беларусі.


Эколагі спадзяюцца, што здолеюць паўплываць на рашэнне аб пабудове атамнай станцыі ў Астраўцы. Дзеля гэтага яны склікалі міжнародную камісію, у якую ўвайшлі вядомыя беларускія, расійскія ды ўкраінскія навукоўцы і эксперты ў галінах экалогіі, атамных тэхналогіяў, нацыянальнага ды міжнароднага права. Узначаліў камісію сябра-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка, які шмат гадоў прысвяціў даследаванню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.Паводле беларускага заканадаўства, высновы грамадскай экспертнай камісіі маюць дарадчы характар і павінныя разглядацца падчас правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. У Міністэрстве прыроды спадзяюцца ўжо 15 лютага даць сваё папярэдняе заключэнне па будаўніцтве АЭС. Канчатковы варыянт афіцыйнага заключэння абвесцяць да 31 сакавіка.
Як паведаміла адказны сакратар ГЭЭ Таццяна Новікава на пытанні Еўрарадыё, у адрозненне ад аналагічнай дзяржаўнай працэдуры, грамадская экалагічная экспертыза вылучаецца найперш сваёй адкрытасцю і незаангажаванасцю ў будаўнічы праект.Таццяна Новікава: “Такі аб’ект, як атамная станцыя, – гэта аб’ект найвышэйшай катэгорыі небяспекі. Паўстае пытанне тады: навошта і для чаго ён патрэбны? На гэтае пытанне павінны людзі адказваць. Таму што гэтым людзям давядзецца потым мець справу з адкідамі, з радыяцыяй – і іх дзецям ды нашчадкам. Аўтарытэтнасць камісіі вызначаецца, па-першае, узроўнем экспертаў, якія туды ўваходзяць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.