2010-02-25 15:13:13

Масква Мітрапаліт Іларыён просіць святароў не адмаўляць у вянчанні праваслаўным з каталікамі.


Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліт Волоколамскі Іларыён нагадаў, што Руская праваслаўная царква дапускае магчымасць змешаных шлюбаў паміж хрысціянамі розных канфесій. «Асновы сацыяльнай канцэпцыі" дапускаюць змешаныя шлюбы, але не ўсе сьвятары ідуць за гэтай рэкамендацыіяй", - сказаў уладыка Іларыён у Маскве на пасяджэнні Хрысціянскага міжканфесійнага кансультатыўнага камітэта краін СНД і Балтыі. Ён прызнаўся, што яму часта даводзіцца сутыкацца са скаргамі вернікаў, якім сьвятары адмаўляюць у шлюбу з прадстаўнікамі іншых канфесій. "Такая праблема ёсць - калі, з аднаго боку, існуе афіцыйная пазіцыя, але, з другога боку, на практыцы яе не ведаюць", - сказаў Мітрапаліт. У ходзе пасяджэння кіраўнік каталіцкай арцыдыяцэзіі Божай Маці ў Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы заклікаў удзельнікаў да следвання "сумеснаму пошуку шляхоў пераадолення духоўнага крызісу" і калектыўнай распрацоўкі пастырскага падыходу да сцвярджэння паняцця традыцыйнай сям'і, значыцца, моногамной (адзін мужчына і адна жанчына разам на ўсё жыццё) і шматдзетнай. (Інтэрфакс)








All the contents on this site are copyrighted ©.