2010-02-24 14:14:46

Папа Бэнэдыкт 16 пераслаў спачувальную тэлеграму пасля трагедыі на востраве Мадэйра


Святы Айцец моліцца за ахвяраў паводак на партугальскім востраве Мадэйра. Прыгноблены памерам шкодаў абымае малітвай таксама іхніх сямейнікаў і тых, хто спяшаецца на дапамогу пацярпелым ад стыхіі. Запэўнівае аб гэтым кардынал Тарчызіё Бэртонэ, Дзяржсакратар Ватыкану, ў тэлеграме накіраванай ад імя Папы да біскупа Фунчала, ў дыяцэзыі якога знаходзіцца востраў Мадэйра.
А ў Ватыкане працягваюцца рэкалекцыі Рымскае Курыі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16. Дзеля іх у сераду 24-га лютага не было агульнай аўдыенцыі. Рэкалекцыі, духоўныя практыкаванні, закончацца ў суботу раніцай 27-га лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.