2010-02-24 14:17:18

Беларусь, Украіна, Расея і Нямеччына створаць фільм пра Чарнобыль


Аўтар сцэнару і рэжысэр будучай карціны, якая мае рабочую назву “Ў суботу” і прысьвечаная Чарнобыльскай катастрофе, — вядомы маскоўскі кінэматаграфіст Аляксандар Міндадзэ.
У вытворчасьці і фінансаваньні фільму возьмуць удзел “Беларусьфільм”, “SOTA Cinema Group” (Украіна), “Non-Stop Production”(з расейскім прадусарам Аляксандрам Раднянскім, “Bavaria Film”(зь нямецкім прадусарам Матыясам Эшэ).
Здымкі будуць праходзіць сёлета ва Ўкраіне і Беларусі. Бюджэт карціны складзе прыкладна 3 мільёны эўра.








All the contents on this site are copyrighted ©.