2010-02-23 14:50:51

Прыйшоў на працу п"яны- заплаці штраф


З 23 лютага ўступае ў дзеяньне закон, які рэгулюе пытаньні крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці. Гэтым дакумэнтам, у прыватнасьці, прадугледжана, што знаходжаньне на працоўным месцы ў стане алькагольнага, наркатычнага або таксычнага ап'яненьня прыводзіць да накладаньня штрафу ў памеры ад 1 да 10 базавых велічынь (БВ у цяперашні час складае 35 тыс. бел. рублёў).
Гэтыя ж дзеяньні, зьдзейсьненыя паўторна на працягу аднаго году пасьля накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня, прыводзяць да штрафу ў памеры ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Летась у Беларусі за расьпіцьцё сьпіртных напояў ужываньне наркатычных, таксычных сродкаў у працоўны час або па месцы працы былі скасаваныя кантракты з 3 тыс. 959 працаўнікамі. У мінулым годзе кожны трэці загінулы на вытворчасьці знаходзіўся ў стане алькагольнага ап'яненьня. У Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях практычна кожны другі працаўнік, які атрымаў сьмяротныя траўмы ў выніку няшчаснага выпадку на вытворчасці, быў у нецьвярозым стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.