2010-02-23 14:50:36

"Каталог" Украінскае грэка-каталіцкае Царквы


Як паведамляе прэс-служба УГКЦ, працоўная група па выданню Шэматызму,прадставіла Патрыяршаму Сыноду уласнае бачанне спосабу прад’яўлення інфармацыі аб Касцёле, асобных дыяцэзіях, протапрэзбітэрстве, парафіях і святарах.

“Шэматызм УГКЦ” будзе змяшчаць спіс усіх дзейнічаючых біскупаў УГКЦ, гэта значыць біскупскай калегіі Касцёла, а таксама шэраг структураў патрыяршых, мітрапалітальных, і біскупскіх курый, як на тэрыторыі Украіны так і за мяжой, іх кантактныя адрасы і адрасы сайтаў. Акрамя гэтага будзе прысутнічаць інфармацыя якая датычыць звестак аб усіх парафіях і ўсіх святарах.

У “Шэматызме УГКЦ” будзе надрукаваны раздзел аб навуковых структурах Уасцёла (як Ва Украіне, так і за яе межамі). Асобны раздзел Шэматызму будзе прысвечаны манастырам і манаскім законам УГКЦ. Шэматызм будзе каляровым і ілюстраваным, больш таго, ён будзе мець графічныя выявы, мапы, схемы і табліцы.

Дадаткам да “Шэматызма УГКЦ” будзе яго электронны аналаг адаптаваны для працы на кампутары. У дадзены момант адбываецца працэс збірання анкетаў і сістэматызацыя атрыманых статыстычных дадзеных. Шэматызм УГКЦ будзе надрукаваны ў 2010 годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.