2010-02-22 13:56:56

Паўночная Ірландыя: Кардынал Брейдзі выказаў задавальненне ў сувязі з рашэннем аб поўным раззбраенні ваенізаваных груп.


Кардынал Шон Брэйдзі, Прымас Ірландыі і арцыбіскуп Аан Гарпер павіталі апублікаваны канчатковы дакумант раззбраення Ірландскай нацыянальнай вызваленчай арміі (INLA), якая з'яўляецца адной з найстарэйшых апазіцыйных груповак ў краіне. "Паведамленне будзе непазбежна кранаць болючыя ўспаміны людзей, якія пацярпелі ад дзейнасці ваенізаваных груповак,-чытаем ў камюніке.- Даніна павагі за працу і падзяка да тых, хто рызыкаваў сваім жыццём, каб гэтая добрая ініцыятыва ажыццявілася!» Далей Кардынал Брейдзі заклікае ўсіх, хто аказвае ўплыў на маладых людзей, рабіць усё, што яны могуць, каб не дапусціць больш магчымасці юнакам і дзяўчатам стаць на шлях гвалту. З моманту свайго заснавання ў 1974 годзе і да спынення агню ў 1998 Ірландская нацыянальная вызваленчая армія забіла тысячы чалавек. Яна з'яўляецца апошняй буйной ваенізаванай групай, пасля Асацыяцыя па абароне Ольстэру (АОО).Напрыканцы 20 стагоддзя яна была раззброена па пагадненні з Міжнароднай незалежнай камісіяй па раззбраенні.







All the contents on this site are copyrighted ©.