2010-02-20 13:51:31

Больш за палову італьянскай моладзі прызнаецца ў ксэнафобіі


Больш за палову італьянскай дваццацігадовай моладзі прызнаецца да ксэнафобскіх паводзінаў адносна іншземцаў. Такія дадзеныя прывялі сёньня ў Рыме, прэзэнтуючы дасьледаваньне на замову італьянскага парлямэнту.
З досьледаў вынікае, што расізм у Італіі ня зьнік і ўсё яшчэ зьяўляецца элемэнтам грамадзкага жыцьця. Амаль 50% маладых італьянцаў намагаюцца пазьбягаць замежнікаў, а 20% прызнаюцца да сапраўднай ксэнафобіі супраць эмігрантаў. Толькі 14% лічаць, што яны талерантна ставяцца да іншаземцаў.
Найбольш непрыязна маладыя італьянцы ставяцца да румынскіх і альбанскіх імігрантаў.
Падчас дасьледаваньняў “Я й іншыя” было выяўлена, што толькі на папулярным сацыяльным партале Facebook зарэгістравана больш за тысячу расісцкіх групаў. Каля 350 зь іх – гэта нефармальныя антымусульманскія рухі.








All the contents on this site are copyrighted ©.