2010-02-20 13:52:03

Архідыяцэзія Хо Шы Мін адчыніла цэнтр для ВІЧ- інфіцыраваных дзяцей


У касцёльным прадстаўніцтве можа знаходзіцца 60 хворых дзяцей, якім смяротны вірус пераказалі бацькі. Самаму малодшаму пацыенту шэсць месяцаў, самаму старэйшаму – 16 гадоў. Бальніца Маі Там, узнікла па асабістай ініцыятыве мітрапаліта былога Сайгона, кардынала Жана-Батыста Мана, які здаўна займаецца арганізайыяй касцёльных грамадскіх і дабрачынных цэнтраў. Прадстаўніцтва ўзнікла даволі хутка, калі ўзяць пад ўвагу той факт, што камуністычныя ўлады Вьетнаму толькі тры гады таму дазволілі афіцыйна дзейнічаць касцёльнай арганізацыі Caritas.


Кардынал Фан Мін Ман наведаў хворых пацыентаў і самым малодшым раздаў падарункі. У сваім звароце, скіраваным да дзяцей і персаналу, з нагоды ўрачыстага адкрыцця прадстаўніцтва, ён пажадаў усім адчуць любоў Бога, які любіць чалавека заўсёды, незалежна ад абставінаў. “Хрысціяне павінны атачаць клопатам хворых, а асабліва тых, каму прыпаў такі лёс” – сказаў Вьетнамскі кардынал.

Ва Вьетнаме ўсяго толькі 7 працэнтаў ВІЧ/СПІД інфіцыраваных дзяцей можа разлічваць на медычны догляд. Ёсць верагоднасць таго, што іх колькасць можа сягаць каля 60 тыс. Найбольш трывожныя дадзеныя маюць месца адносна распаўсюджвання эпідэміі ва ўзроставай групе 20-39 гадоў. У гэтай катэгорыі прысутнічае 80- працэнтны ўзрост захворванняў. Вьетнамскае грамадства высока ацэньвае дапамогу касцёльнных прадстаўніцтваў у барацьбе з гэтай хваробай, хаця колькасць хрысціянаў у краіне не перавышае 10 працэнтаў насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.