2010-02-19 15:15:05

Паўнавартаснае ўваходжанне ў свет лічбавых тэхналогій і забеспячэнне Інтэрнэт-супольнасці пастырскай апекай - гэта першачарговая задача Касцёла. Пра гэта заявіў старшыня Папскай Рады па масавых камунікацыях кардынал Клаўдыё Марыя Челі падчас свайго візіту ў Дэлі.


" Інтэрнэт мае настойлівую патрэбу ў пастырскай апецы", - сказаў прэлат у Індыі, дзе ён сустрэўся з асобамі, адказнымі за сродкі масавай інфармацыі ў нацыянальных каталіцкіх дыяцэзіях. Арцыбіскуп з вялікай пахвалой адазваўся аб ініцыятывах, накіраваных на пабудову сістэмы навучання ў сферы мас-медыя, прынятых у індыйскім Касцёле. Каталіцкая Царква Індыі - адна з першых у свеце па гэтых показчыках. По словах кардынала, Інтернет несумненна палегчыў зносіны, пашырыў магчымасці абмену ведамі, як ніколі наблізіў розныя культуры. Карыстанне Інтэрнэтам стала перадумовай ўзнікнення новых над-нацыянальных супольнасцяў, якія фармуюцца ў “лічбавым свеце”. Разам з тым, праз новыя тэхналогіі бесперашкодна распаўсюджваецца і прапаганда нянавісці, спажывецтва, эксплуатацыі, мае месца бессаромная маніпуляцыя грамадскім меркаваннем. Тым не меньш, асваенне Інтэрнэт-прасторы застаецца найважнейшым заданнем для Царквы, хоць яна дае справаздачу ва ўсіх рызыках і цяжкасцях, з гэтым звязаных. Каб новыя тэхналогіі сталіся даступнымі найшырэйшым масам малазабяспечаных людзей у краінах трэцяга свету, неабходна дэмакратызаваць доступ да лічбавых рэсурсаў. І ў гэтым кіраўнік ватыканскай кангрэгацыі таксама бачыць адно з першачарговых заданняў Касцёла. "Каталіцкія інтэрнэт-старонкі павінны стаць прывабнымі для ўсіх, хто шукае праўды ў кібэрпрасторы," - заявіў далей арцыбіскуп Челі. Яны павінны быць адаптаваны для моладзі, паколькі менавіта маладыя людзі праводзяць у Сетцы больш за ўсіх часу. У Еўропе, напрклад, моладзь атрымлівае праз Інтэрнет каля 30% агульнага аб'ёму штодзённай інфармацыі, прычым многія звяртаюцца да Інтэрнэту ад безвыходнасці, імкнучыся вырвацца з кола адзіноты, - дадаў он.(Agnuz )









All the contents on this site are copyrighted ©.