2010-02-19 15:13:45

Папа Бэнэдыкт 16 да пробашчаў Рыму аб святарскай паслухмянасці


“Ніхто не робіць сябе святаром, але стаецца ім толькі ў сілу Божага памазання. " Традыцыйныя сустрэчы Папы з пробашчамі праходзяць ў пачатку Вялікага Посту і часта прымаюць форму пытанняў і адказаў. На гэты раз на выкарыстана формула разважанняў Папы “lectio divina” у абапёры на Пасланне Апостала Паўла да Гэбрэяў. Святы Айцец звярнуў увагу на працяг навучання Закону Старога Запавету Хрыстом - да Новага Запавету. Дзякуючы гэтаму Сын Божы, будучы адначасна сапраўдным Сынам чалавечым, вядзе чалавечцтва да надпрыроднай сутнасці. Гэтае спалучэнне боскасці для чалавецкасці з”яўляецца таксама місіяю святароў. Таму, як заявіў Папа, заданнем святароў ёсць ня толькі адпраўленне Літургіі, але таксама малітва да Бога за прабачэнне недахопаў гэтага свету і душпастырскія цярпенні. Такім чынам святары стаюцца падобныя Хрысту, Які таксама “моцнымі лямантамі і плачам прыносіў гарачыя малітвы і ўпрошванні Таму, Які мог Яго выратаваць ад смерці, і быў пачуты дзякуючы сваёй паслухмянасці”. “Гэтае слова паслухмянасць не падабаецца нам у сённяшніх часах,- заўважыў далей Папа,- бо паслухмянасць здаецца быць пазбаўленнем чагосці, нейкім зняволеннем. Аднак сапраўдным жыццём для чалавека было б самавызначэнне, вызваленне з граху. Больш за паслухмянасць мы жадаем свабоды Слова. Аднак прыглядаючыся да гэтага ўважліва, мы бачым, што гэтыя дзве рэчы ідуць рука аб руку. Паслушэнства Хрыста з”яўляецца падпарадкаваннем волі Айца. Бо ж Божая воля ня ёсць тыраніяй, накінутай звонку, гэта- любячая воля Стварыцеля, ў якой мы знаходзім сапраўды сабе саміх”,- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.