2010-02-19 15:14:01

Вялікапостныя рэкалекцыі Рымскае Курыі


Бэнэдыкт 16 разам са сваімі супрацоўнікамі з Рымскае Курыі пачне ў бліжэйшы час вялікапостныя практыкаванні. У гэты час будуць спыненыя ўсе папскія аўдыенцыі, ў тым ліку і агульная, што адбываецца кожнае серады. Сёлета рэкалекцыяністам будзе італьянскі салезыянін ксёндз Энрыко даль Коволо і разважанні будуць засяроджаныя на святарскім пакліканні. Рэкалекцыі пачнуцца ў найблмжэйшую нядзелю 21-га лютага ў ватыканскай капліцы “Redemptoris Mater” ( Маці Адкупіцеля). Прадоўжацца 7-м дзён, у часе якіх удзельнікі выслухаюць 17-ць біблійных разважанняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.