2010-02-18 20:08:40

Cа стужкі інфармагенстваў.14 сакавіка Папа Бэнэдыкт XVI наведае эвангелісцка-лютэранскую царкву ў Рыме.


Пра гэта інфармацыйнаму агенству Nev-Sir паведаміў настаяцель царквы на вуліцы Сіцылія пастар Жан Мартэн Крюз, радасна зазначыўшы:” Мець нашым госцем біскупа Рыму – добры знак экуменічнай згоды для Вечнага гораду”. Запрашэнне Папы Ратцынгера ў лютэранскую суполку Рыма ўзыходзіць да 2008 года, на 25-годдзе пасля візіту Папы Яна Паўла II у "Christuskirche"з нагоды тады пяцісотай гадавіны з дня нараджэння рэфарматара Касцёла Марціна Лютэра.
Набажэнства цяпер пройдзе на нямецкай мове і пачнецца ў 17.30. Таксама запрошаны Кардынал Вальтэр Каспер, прэзідэнт Папскай рады па садзейнічанні адзінству хрысціян







All the contents on this site are copyrighted ©.