2010-02-17 17:46:58

Мараніцкая Царква афіцыйна адкрыла юбілейныя ўрачыстасці 1600 годдзя пасля смерці святога Марона, сірыйскага манаха чацвёртага стагоддзя, чыё імя носіць ліванская каталіцкая Царква.


З нагоды юбілейнага года Леонардо Сандры, прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, адслужыў Літургію ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ. Ён прынагодна зачытаў віншавальную тэлеграму ад Папы Бенедыкта XVI, накіраваную святаслужыцелям і вернікам Мараніцкай Царквы – адной з тых, што захавала найстаражытнейшыя абрады."Няхай юбілей, які супадае з Годам святарства, падвысіць кантакт з Добрым Пастырам - Хрыстусам '- духавенства і свецкіх, якія стагоддзямі сцвярджаюць сваю вернасць рымскаму Папе ". Кардынал Сандры, у сваю чаргу, заклікаў Касцёл ў Ліване, "пераканаўча працягваць экуменічны дыялог, які б канструктыўна дапамагаў міжрэлігійным адносінам на Блізкім Усходзе. На працягу ўсёй гісторыі,- сказаў далей Прэфект ватыканскай Кангрэгацыі,- мараніты ганарацца поўным правам называцца дзецьмі Каталіцкай Царквы, бо маюць зносіны ў праўдзе і любові з Папам.Сёння, - працягнуў кардынал,- мараніты імкнуцца рэалізаваць сваю адказнасць перад Царквой і cваим народам.» Спасылаючыся на пасланне мараніцкага Патрыярха Насрeлла Бутрaса Сфейра да Ліванскага Касцёла, які вызначыў юбілей як "Год справядлівасці, прымірэння і пакаяння,» кардынал Сандры заклікаў усіх да справаздачы сумлення. "Прыкладам для ўсяго свету застаецца святы Марон, гэта адносіцца перш за ўсё да нашых сьвятароў ды павінна быць падтрымана ў ходзе маючага адбыцца Сінода біскупаў для Блізкага Ўсходу. Хрысціяне пакліканыя да пераймання гэтага прыкладу святарства, які паходзіць з Анціохіі, ды разам са сваімі пастырамі павінны накіроўваць свой позірк на Езуса – сапаўднае багацце, каб усім знаходзіць сутнасць веры і ўзрастаць ў дружалюбных зносінах. Гэта менавіта сапраўдная харызма манаства: жыццё і ўз'яднанне ў Езусе Хрыстусе!»- заключыў кардынал Сандры.








All the contents on this site are copyrighted ©.