2010-02-17 13:52:57

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 17-га лютага



Сёння ў Папяльцовую Сераду ,- сказаў Бэнэдыкт 16,- пачытаецца Вялікі Пост”. Дзеля гэтага Папа ў сённяшняй катахэзе засяродзіўся на значэнні гэтага перыяду ў жыцці Касцёла і кожнага хрысціяніна.
RealAudioMP3
“Вялікі Пост гэта час навернення, ў якім мы пакліканыя ўздымаць роздумы над павярхоўнасцю нашага жыцця і над рашэннем перамяніць яго з дапамогаю Божае ласкі. Справа тут не толькі ў змене нашых паводзінаў, але ў даручэнні нашага жыцця Хрысту, ў падзвярганні Ягонаму святлу і сіле. Яна патрымае нас у дарозе да канчатковае сустрэчы з Ім. Хрыстос першы ахвяроўваецца чалавеку як Дарога, Праўда і Жыццё, як Той, які вызваляе і збаўляе.
Іншае значэнне Вялікага Посту,- сказаў далей ў сваёй катахэзе Святы Айцец,- выяўляецца ў старажытнай формуле: “Памятай, што з праху ты ўзнік і ў прах вернесся”. Гэта прыгадвае аб немінучай смерці. Аднак поўнае значэнне знаходзіцца ў спасланні да Новага Адама- Хрыста. Ягоная смерць сталася нам дарогай да слаўнага ўваскрасення. Дык прах, якім ёсць чалавек, стаецца каштоўны ў вачах Бога. Чалавек быў створаны для несьмяротнасці,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Святы Айцец,-. Дзеля гэтага Вялікі Пост з”яўляецца нагодаю да інтэнсіўнага пранікнення ў таямніцу Пасхі Хрыста, да ўдзелу ў ёй цераз Еўхарыстыю і ўчынкі міласэрнасці ды каб адкрыць поўны сэнс нашага існавання”.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства
Яшчэ сёння 17-га лютага, ў Папялцовую Сераду Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць Святую Імшу, па традыцыі, на рымскім узгорку Авенціна ў Базыліцы Святой Сабіны. Тут Святы Айцец пасыпле галовы вернікаў попелам і ўдзеліць вернікам апостальскае блаславенства.
Раней, перад Святой Імшой, Бэнэдыкт 16 прайшоў у працэсыі з Базылікі Святога Ансэльма да Базылікі Святой Сабіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.